Уладзімір Балон у фільме "Вяртанне мушкецёраў".
Расійскі акцёр Уладзімір Балон памёр 2 лютага ў Маскве на76-м годзе жыцця, перадае РІА Навіны са спасылкай на Саюз кінематаграфістаў РФ.
Балон нарадзіўся 23 лютага 1937 года ў Ленінградзе. Ён пачаў сваю прафесійную кар’еру ў спорце, стаўшы чэмпіёнам СССР сярод юніёраў па фехтаванні на рапірах і скончыўшы Інстытут фізкультуры імя Лесгафта. У 1958–1961 гадах будучы акцёр працаваў старшым трэнерам ДСТ «Дынама», затым — трэнерам ЦСКА.
Першая роль Балона -- ад’ютант Кутузава ў фільме «Гусарская балада», куды яго запрасіў рэжысёр Эльдар Разанаў для пастаноўкі баёў і трукаў.Затым акцёр з’явіўся ў эпізодах фільмаў «Дайце кнігу скаргаў», «Мікалай Бауман», «Прынцэса цырка», «Дзёрзкасць», «Пецька ў космасе» і займаўся пастаноўкай трукаў ў такіх карцінах, як «Год як жыццё», «Звоняць, адчыніце дзверы», «Сцеражыся аўтамабіля».
У карціне Святланы Дружынінай «Гардэмарыны, наперад!» Балон не толькі паставіў сцэны фехтавання, але і сыграў ролю слугі Жака.
Вядомасць Балону прынесла роля капітана гвардзейцаў кардынала Жусака ў фільме «Д’Артаньян і тры мушкецёры» рэжысёра ГеоргіяУ наступных фільмах пра мушкецёраў ён выступіў у якасці пастаноўшчыка трукаў.Юнгвальд-Хількевіча .
0
0
0
0
0
0