4 лютага беларусы адзначаюць
Асаблівая ўвага надаецца ўгодкам на Валожыншчыне: у фальварку Люцінка драматург пражыў больш за дваццаць гадоў.
У бібліятэцы пройдзе літаратурная гасцёўня
— Наша мерапрыемства будзе не надта масавым, — распавядае Алена Сугака, загадчыца дзіцячай бібліятэкі. — Напачатку мы раскажам удзельнікам пра лёс нашага знакамітага земляка, зробім агляд тых кніг, якія ёсць у нашай бібліятэцы, абмяркуем творы. Ахвотныя змогуць прачытаць вершы
Літаратурныя гасцёўні праходзяць у бібліятэцы рэгулярна. Актыўны ўдзел у іх прымаюць удзельнікі літаратурнага клуба «Кругагляд».
Дом культуры прыме конкурс выканаўцаў
Раённы конкурс выканаўцаў пройдзе ў сярэдзіне лютага. Удзельнічаць у ім могуць і школы, і ўстановы культуры.
Узроставых абмежаванняў конкурс не мае. Адзінае патрабаванне — жаданне прачытаць верш
— Ацэньваць удзельнікаў будзе журы, — кажа Валянціна
— Да ўгодкаў
Канчатковая дата конкурсу не называецца. Пакуль мерапрыемства запланаванае на 17 лютага.
— Цяпер толькі пачынаецца грып у нашым рэгіёне, — кажа дырэктар раённага цэнтра культуры Марыя Тур. — Калі да сярэдзіны лютага хвароба будзе пашырацца, то перанясём конкурс на больш позні час. З кім жа яго праводзіць, калі людзі будуць хварэць?