Зборная Расіі па хакеі з мячом перамагла каманду Швецыі ў фінале чэмпіянату свету ў шведскім Венерсборгу.

Нядзельны матч завяршыўся з лікам 4:3 на карысць расіян. Бронзавыя ўзнагароды заваявала каманда Казахстана, якая выйграла ў фінскай зборнай з лікам 6:3.

Зборная Расіі перамагала на чэмпіянатах свету ў 1999, 2001, 2006, 2007, 2008 і 2011 гадах.

Беларусы прайгралі ва ўсіх шасці матчах, з розніцай мячоў 6–107.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?