З далучэньнем да Берасьця 11 падгародзкіх вёсак у горадзе дадалося 265 новых назваў вуліцаў. 173 зь іх супадалі з ужо існымі. Задача прыдумаць ім новыя назвы была ўскладзеная на галоўную спэцыялістку аддзелу культуры гарвыканкаму Алу Кондак. Яна кажа, што раілася з геадэзістамі, старшынямі сельсаветаў і мясовымі жыхарамі. У выніку ў былых вёсках — цяпер гэта пераважна катэджныя пасёлкі з заможным жыхарствам — будзе нямала вуліцаў у гонар праваслаўных сьвятых. У Плосцы зьявіцца вуліца Серафіма Сароўскага. У Аркадзіі — Сьвята‑Афанасьеўская, па імені сьвятога Афанасія Філіповіча, які там быў забіты па падазрэньні ў шпіянажы на карысьць Расеі ў часе вайны ў сярэдзіне XVII стагодзьдзя.

Хай людзі ўбачаць вашымі вачыма
Дасылайце на [email protected] вашы фатаздымкі. Зьмяшчайце народныя навіны. Паведамляйце пра пільныя здарэньні на тэлефоны
(029) 707-73-29,
(029) 613-32-32,
(017) 284-73-29
Хай людзі вас пачуюць!

А вось вуліцы Падбусенскай, як ні прасілі жыхары Плоскі, ня будзе. Маўляў, назва і немілагучная, і патрабуе паясьненьня. Назва тая была ад слова «бусел», на мясцовай гаворцы «бусён». Яна ў свой час атрымала назву ад таго, што праходзіла пад бусьлянкай, і вось цяпер яе ня будзе.

Затое будуць Мікалаеўская, Пятроўская, Георгіеўская, Надзеінская, Алая і іншыя назвы, якія, трэба думаць, «не патрабуюць тлумачэньня» для чыноўнікаў, у якіх па‑ранейшаму Масква ў галаве.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?