Паважаныя сябры! Я з вялікай цікавасцю паслухаў на вашым сайце дыктоўку Каліноўскага, якую начытаў з яго «Лістоў
«Зянон Пазняк чытае ў інтэрнэце тэкст агульнанацыянальнай дыктоўкі — 2013
Цяпер беларусы, якія збяруцца для напісання дыктоўкі ў гонар паўстанцаў 1863 года, змогуць зрабіць гэта пад голас былога лідара беларускага нацыянальнага адраджэння».
Калі б азначэнне Пазняка як «былога лідара беларускага нацыянальнага адраджэння» прагучала ў дыскусійнай перадачы, скажам, «Аб нацыянальных лідарах: самазваных і сапраўдных», ды з вуснаў якогась эксперта, ды аргументацыяй, такое я б змог зразумець і апраўдаць. Яле калі такое азначэнне анансуе дзейнага палітыка, ды яшчэ ад імя ўсяго «Белсата», гэта ўжо гучыць як у часы СССР, калі СМІ выконвалі ролю суддзяў і пракурораў — забівалі маральна.
Першы парадокс сітуацыі ў тым, што кіраўнік КХП БНФ Зянон Пазняк адгукнуўся на мой заклік узяць удзел у
Другі парадокс у тым, што я не кантактаваў з Пазняком больш за дзесяць гадоў ні ў ніякай форме. І, адпаведна, не прапаноўваў яму браць удзел у
І вось Зянон Пазняк, якога вы асудзілі на статус «былога лідара», проста так, упэўнена і пераканана начытаў запавет Каліноўскага ды на вашым тэлеканале. І ў які ўжо раз гэтым фактам пацвердзіў сваё права на агульнанацыянальнае лідарства.
Я не пісаў вам той тыдзень, які на вашым сайце вісела абразлівае азначэнне. Думаў, што вы, праглядаючы сайт, (а Пазняк у вас набірае сотні водгукаў), заўважыце прыкрае азначэнне. Яле яно вісіць і цяпер. І ніхто з вас, уключна з вашымі кіраўнікамі, так і не заўважыў (ці заўважыў і згодны з гэтай саўковай праявай еўрапейскай тэлекампаніі, якая прэтэндуе на ролю нацыянальнай).
Калі спытаеце, што вам зараз рабіць, адкажу: вы не дзеці і самі знойдзеце рашэнне. Мяне ж цікавіць адно. Як вы насамрэч ацэньваеце гэтае здарэнне? Як проста тэхнічную недарэчнасць? Ці
Спадзяюся, мой ліст з’явіцца на вашым сайце, і я атрымаю адказ. Прапаную правесці дыскусію на «Белсаце» аб сапраўдных і віртуальных лідарах.