Мінск. Супрацоўнікі крамы вычышчаюць снег на праспекце ўранку. Фота Сяргея Гудзіліна.

Мінск. Супрацоўнікі крамы вычышчаюць снег на праспекце ўранку. Фота Сяргея Гудзіліна.

У сваім блогу ён піша пра знаёмых, якія некалькі гадоў таму з’ехалі жыць у Віцебск.

«Вельмі ім там спадабалася — дарогі добрыя, чыста вакол. Ну, вы ведаеце ўсе гэтыя захапленні заезджых турыстаў. Вунь нават Міхаіл Задорнаў, вярнуўшыся з Беларусі, напісаў хвалебны пост пра Лукашэнку… Карацей, пераехалі. І спачатку пішчалі ад захаплення. А потым чамусьці рэзка пачалі збірацца назад. Прычым здарылася гэта яшчэ да крызісу. Проста прыгледзеліся і зразумелі: не, гэта не жыццё. Гэта тухляк і падманка», — піша Ніканаў.

Знаёмыя журналіста патлумачылі прычыны сваёй расчараванасці жыццём у Беларусі за Лукашэнкам:

«Задорнаў таксама папаўся. Трэба яму прапанаваць тут пару гадоў пажыць і папрасіць пасля гэтага напісаць пра свае ўражанні. Так рэагуюць усе, хто з Расіі прыязджае сюды. І мы гэтак жа рэагавалі. Але на жаль, Беларусь — гэта пацёмкінская вёска.

Так, ёсць усё, пра што напісана. Але сельская гаспадарка стратная. Для нас загадка, як яна ўвогуле варушыцца. Народ зашуганы. У Лукашэнкі дэвіз: чарка і скварка. А людзі дадаюць: і цёплае стойла. Свабоды слова няма.

Дзе ўвесь ігральны бізнэс? Тут. Дзе Брынцалаў працягвае труціць людзей сваімі „лекамі“? Тут. Лукашэнка зліў яму фармацэўтычны бізнэс. І купіць у аптэцы нармальныя лекі — гэта квэст!

Знакамітая „Ганна“ — курыная імперыя — гэта ў чыстым выглядзе ўжо заходнія тэхналогіі з усімі наступствамі. Нашая котка ды і многія іншыя наадрэз адмаўляюцца гэтую „кураціну“ нават нюхаць. Якасць прадуктаў падае на вачах.

Наркаманія квітнее, і алкагалізм таксама.

А знакамітыя „чарнілы“… Іх выпускаюць тонамі, каб народ співаўся. Я некаторых беларусаў пачаў называць „чарніліцамі“… Гэта трэба бачыць.

Далей працягваць? Схаванае беспрацоўе, ад якога народ стогне, а падзецца няма куды. Народ бяжыць адсюль. Вялікая колькасць людзей — пастаянна на заробках у Расіі, Польшчы, Прыбалтыцы.

Армія? Тое ж, што і Расія: калека з адрэзанымі нагамі пасля аддачы воінскага доўгу — звычайная справа. Палова насельніцтва сядзіць у турмах, і гэта норма. Бяспечна на вуліцах? У цэлым так. Але атрымаць нажавое, выносячы смецце, — звычайная справа. А калі едзе картэж з Лукашэнкам? Людзям забаронена адкрываць нават форткі.

Адукацыя? Далібог! Яна нідзе ў Еўропе не прызнаецца. Так, яна пакуль яшчэ крыху лепшая, чым у Расіі, але розніца мінімальная.

Тэатры і іншае — так, ёсць, усё на ўзроўні саўка. Праўда, на гастролі прыязджае шмат зорак, і квіткі даступныя.

Віцебск, напрыклад, аднаўляецца, але за чый кошт? Прадпрыемствы ў абавязковым парадку вымушаныя аддаваць частку прыбытку. З аднаго боку, гораду добра. А што рабіць бізнэсу? У выніку знакаміты абутак „Марка“ зрабіўся, мякка кажучы, г…м. Каб пакрываць выдаткі на горад, туды завезлі нейкае левае абсталяванне і пачалі гнаць прадукцыю са скуразамяняльніка, насіць якую проста немагчыма. Уся Беларусь ездзіць апранацца ў Расію, Польшчу, Прыбалтыку. Цэны на беларускую прадукцыю ўнутры краіны велізарныя.

Магілёў. Прыязджай туды і не забудзь вяроўку, мыла і табурэтку. Павесіцца захочацца ўжо прыкладна праз паўгадзіны. Там няма прадпрыемстваў, якія б аддавалі грошы для горада. Там усюды вісяць аб’явы — чытаеш, і сэрца замірае. Сутнасць іх зводзіцца да спробы хоць неяк супрацьстаяць алкагалізму… Бруд і безвыходнасць.

Медыцына? Ну, у цэлым лепшая, чым у Расіі, але карыстацца ёй трэба вельмі акуратна, інакш можна атрымаць па поўнай праграме. Ісці да доктара пажадана толькі па рэкамендацыі і толькі з хабарам.

Што яшчэ? Будуюцца дамы. Гэта проста казка! Што ні дом-то навіна па ТБ. Іх называюць „хуткабуд“.

Ну, а Плошча 19 снежня — гэта было феерычна. Калі абвясцілі, што Лукашэнка перамог, народ на плошчы рагатаў. Мы бачылі, як збіралі подпісы перад выбарамі. Пагалоўна людзі ішлі ставіць подпіс за каго заўгодна, абы не за яго».

* * *

А што Вы думаеце пра наша жыццё? Усё сапраўды так змрочна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?