Пры ўвядзеннi новых Правiлаў беларускай арфаграфii i пунктуацыi плануецца прадугледзець пераходны перыяд. Аб гэтым карэспандэнту «Звязды» паведамiў старшыня Камiсii па адукацыi, культуры, навуцы i навукова‑тэхнiчнаму прагрэсу Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Уладзiмiр Здановiч.

БЯЗ ВАС — НІЯК. Сайт nn.by робіцца на Вашы грошы. Ахвяраваньне можна перавесьці ў любым аддзяленьні банку, на любой пошце. На банкаўскай квітанцыі ў графе «Від плацяжа» трэба пазначыць: «Ахвяраваньне за Інтэрнэт». У графе: «Атрымальнік плацяжа» трэба пісаць: ПВУП «Суродзічы», УНП 190 786 828. У графе «Найменаваньне банку» трэба пісаць: «МГД ААТ «Белінвестбанк», вул.Калектарная, 11, Мінск, код 764». У графе «Рахунак атрымальніка» — 3012 206 280 014. Пры перасылцы грошай па пошце тое самае трэба пісаць у рубрыках «Каму» і «Куды». Раздрукаваць банкаўскую квітанцыю (pdf-файл 38Кб, A4).

Паводле слоў парламентарыя, пераходны перыяд, верагодна, будзе прадугледжваць магчымасць выкарыстання ў афiцыйных зносiнах грамадзян i ўстаноў як дзеючых зараз нормаў арфаграфii i пунктуацыi, так i новых нормаў, якiя Палата прадстаўнiкоў плануе прыняць у хуткiм часе. Пераходны перыяд, як мяркуе Уладзiмiр Здановiч, можа скласцi 3—4 гады. «5 гадоў — гэта максiмум».

Абмеркаваць палажэнне пра ўвядзенне пераходнага перыяду плануецца 26 лiпеня падчас пасяджэння рабочай групы Камiсii па адукацыi, культуры, навуцы i навукова‑тэхнiчнаму прагрэсу, якая займаецца распрацоўкай праекта Закона «Аб Правiлах беларускай арфаграфii i пунктуацыi». Як паведамiў Уладзiмiр Здановiч, у пасяджэннi акрамя парламентарыяў возьмуць удзел прадстаўнiкi Мiнiстэрства адукацыi i Нацыянальнай акадэмii навук.

Таксама падчас пасяджэння будуць разглядацца канкрэтныя пытаннi змянення арфаграфiчных нормаў беларускай мовы. У якасцi прыкладу Уладзiмiр Здановiч прывёў наступную сiтуацыю. «Мы прызвычаiлiся пiсаць «Юпiтэр». А нам прапануецца пiсаць «Юпiтар». I будзе нешта не зусiм добрае. Трэба будзе абмеркаваць гэтае пытанне. Асабiста я выступаю за напiсанне «Юпiтэр». Бо гэта астранамiчная назва, напiсанне ўжо ўкаранiлася ў практыку… Ды i некаторыя iмёны пры гэтым пацерпяць. Калi сёння мы пiшам i ўсе вымаўляюць «Пiтэр Пэн», то мы ж не павiнны пiсаць «Пiтар Пэн».

«Усё гэта мы робiм для таго, каб ужо на восеньскай сесii разгледзець дапрацаваны па асноўных пазiцыях законапраект. I каб потым прасцей вялася праца па падрыхтоўцы яго да другога чытання, больш аператыўна».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?