Учора ў Варшаве прадстаўнікі беларускага «Свабоднага тэатру» сустрэліся зь легендарным музыкантам, лідэрам гурта Rolling Stones. Музыкант заявіў, што ён цікавіцца сытуацыяй у Беларусі.
Учора ў Варшаве прадстаўнікі беларускага «Свабоднага тэатру» сустрэліся з легендарным музыкантам, лідэрам гурта Rolling Stones Мікам Джагерам. Музыкант заявіў, што ён цікавіцца сітуацыяй у Беларусі, і Беларусь, на яго думку, павінна быць свабоднай еўрапейскай краінай.
У гутарцы Мік Джагер паабяцаў падтрымку ў рэалізацыі беларускіх музычных і культурніцкіх праэктаў. Напрыканцы сустрэчы Мік Джагер развітаўся словамі: «Жыве Беларусь!».
Учора ўвечары ў Варшаве адбыўся канцэрт славутага рок‑гурта.
Каментары