Рамонт энергаблока № 1 Мінскай ЦЭЦ-5 працягнецца да сярэдзіны сакавіка 2013 года, паведамілі ў «Белэнерга».

«Энергаблок выведзены ў планавы сярэдні рамонт. Будзе заменены блочны трансфарматар, устараненне дэфектаў якога, як гэта паказала выкананая раней дыягностыка, магчыма толькі ў заводскіх умовах», — распавялі на прадпрыемстве.

Пры гэтым тут яшчэ раз адзначылі, што выбухаў і пажараў, як паведамлялі некаторыя СМІ, на Мінскай ЦЭЦ-5 не было.
Цеплазабеспячэнне спажыўцоў ад гэтай ЦЭЦ не парушалася.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?