Моладзевы цэнтр св. Яна Боска пры мінскай парафіі ў р-не Серабранка запрашае на карнавал у стылі «Беларускі вестэрн». Карнавалам або запустамі ў католікаў называюцца апошнія дні ці тыдзень перад Вялікім постам.

Карнавал пройдзе ў суботу 9 лютага і распачнецца святой Імшой, а 19-й гадзіне. Дрэс-код: адзенне на старабеларускі лад (можа быць дастаткова нейкага элементу накшталт стужкі ў валасы альбо саламянага капелюша); мова: «мужыцкая».

Арганізатары просяць таксама прыносіць пачастункі на салодкі стол. Падрабязнасці правядзення карнавалу можна знайсці ў суполцы «Укантакце».

Адрас парафіі: г. Мінск, вул. Пляханава, 28/1 (тры прыпынкі ад станцыі метро «Партызанская» да прыпынку «Гараўца» на любым транспарце ў накірунку мікрараёна «Серабранка»).

***

    У традыцыйным календары католікаў былой Рэчы Паспалітай Запусты (або Запускі) — традыцыйная назва апошніх дзён (як правіла, апошняга тыдня) перад постам. У Заходняй Еўропе Запусты перад Вялікім постам называюць карнавалам (ад італьянскага carne — «мяса» і valere — «панаваць», «загадваць», бо гэта апошнія дні, калі мяса яшчэ «пануе» на сталах).
    Самым вясёлым быў апошні тыдзень карнавалу (у вузкім сэнсе менавіта яго і называлі карнавалам), калі народ імкнуўся быццам запасціся вяселлем і забавамі на ўвесь 40-дзённы Вялікі пост. У праваслаўнай традыцыі аналагічны перыяд называюць Масленіцай, а ў былой Рэчы Паспалітай часам таксама Запустамі (або Запускамі).
    Пачынаўся гэты тыдзень, запоўнены шумнымі і вясёлымі забавамі, Тлустым чацвяргом.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?