Да ўдзелу запрашаюцца прафесійныя фотажурналісты, а таксама фатографы, якія ў сваіх праектах уздымаюць сацыяльна значныя тэмы.

На конкурс могуць падавацца фотаздымкі апублікаваныя і не апублікаваныя ў прэсе.

Пераможцы будуць вызначаныя ў намінацыях «Навіны», «Штодзённае жыццё», «Рэпартажны партрэт», «Пастановачны партрэт», «Спорт», «Мастацтва і забавы», «Прырода», «Традыцыі» і «Мабілаграфія».

«Мабілаграфія» — новая рубрыка конкурсу. Цяпер можна дасылаць адзінкавыя здымкі ці серыі, зробленыя на мабільныя прылады і апрацаваныя пры дапамозе «Instagram», «Hipstamatic» ды іншых падобных праграмаў, якія ўжываюць да фатаграфіяў разнастайныя фільтры, эфекты і рамкі.

Конкурс «Прэс-фота Беларусі» праводзіцца ўжо чацвёрты раз. У 2012 годзе арганізатары атрымалі рэкордную колькасць здымкаў: 2500 ад 90 аўтараў, фатографаў дзяржаўных і недзяржаўных СМІ.

За час існавання конкурсу здымкі пераможцаў дэманстраваліся ў Мінску, Гродне, Брэсце, на фестывалях у «Шаблях», а таксама за мяжой – у Польшчы, Украіне, Расіі, Грузіі, Літве.

Па выніках конкурсу выдаецца альбом здымкаў пераможцаў «Прэс-фота Беларусі», які ўжо другі год уваходзіць у дзесятку найлепшых кніг паводле версіі кнігарні «ЛогвінаЎ».

Конкурсныя здымкі прымаюцца да 28 лютага.

Больш інфармацыі, а таксама ўмовы ўдзелу можна знайсці на сайце pressphoto.by.

Кантактная асоба:

Вадзім Заміроўскі, +37529/ 353 54 52

[email protected]

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0