У Брэсце мытнікі канфіскавалі безгаспадарчыя 27,5 тыс. еўра, знойдзеныя 3 лютага ў купэ цягніка Масква — Парыж.

Як паведамілі ў прэс-групе Брэсцкай мытні, 45-гадовы грамадзянін Расіі, які ехаў у гэтым купэ, адмовіўся паказаць мытную дэкларацыю, заявіўшы аб перамяшчэнні тавараў, якія не падлягаюць пісьмоваму дэклараванню.

Было ўстаноўлена, што гэты грамадзянін мае пры сабе замежную валюту, якая не перавышала ў эквіваленце 10 тыс. долараў ЗША.
Згодна з заканадаўствам, такую колькасць грашовых сродкаў дазваляецца перамяшчаць без пісьмовага дэкларавання.
Падчас агляду купэ ў шафцы для туалетных прылад супрацоўнікі мытні знайшлі 27,5 тыс. еўра.
Расіянін заявіў, што да ўтойвання валюты не мае дачынення. Паводле яго слоў, на прыпынках ён неаднаразова выходзіў з купэ і пакідаў яго адчыненым.

Па факце парушэння мытнага заканадаўства пачаты адміністрацыйны працэс. Да рашэння суда 27,5 тыс. еўра канфіскаваныя як безгаспадарчыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?