У жыхаркі кітайскай вёскі Лінлоу, па імені Чжан Руіфанг, якой нядаўна споўнілася 103 гады, нечакана пачаў расці рог у левай частцы лба.

Маці шасці сыноў і адной дачкі (самому старэйшаму сыну Гуажонгу - 84 гады), жыве ў спакоі ў нармальных умовах з пятым сынам.

Пару гадоў таму, па невядомых прычынах, з яе лба пачаў расці рог. Так як ні болю, ні свербу ён не выклікаў, то па пачатку яго з'яўлення Руіфанг і зусім не звяртала на яго ўвагі. Зараз жа рог дасягнуў шасці сантыметраў удоўжкі.

Адзін з яе сыноў адзначае, што на правым баку лба пачало з'яўляцца нешта падобнае, хутчэй за ўсё, што гэта другі рог. Сама ж доўгажыхарка вельмі незадаволеная гэтай анамаліяй.

Дактары адзначаюць, што гэта рог скураны — гэта такая дабраякасная пухліна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?