Міністры замежных спраў Беларусі і Расіі Уладзімір Макей і Сяргей Лаўроў 6 лютага правялі ў Маскве рабочую сустрэчу.

Як паведамляе прэс-служба МЗС Беларусі, бакі абмеркавалі шырокае кола пытанняў, сярод якіх правядзенне сёлета пасяджэнняў кіруючых органаў Саюзнай дзяржавы, удасканаленне функцыянавання Адзінай эканамічнай прасторы і прасоўванне да стварэння Еўразійскага эканамічнага саюза, узаемадзеянне паміж Беларуссю і Расіяй на міжнароднай арэне, у тым ліку ў межах міжнародных арганізацый, развіццё двухбаковага супрацоўніцтва ў эканамічнай і гуманітарнай сферах.

«Асаблівую ўвагу кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў дзвюх краін надалі актуальным пытанням узаемадзеяння паміж МЗС, уключаючы правядзенне да канца гэтага года сумеснага пасяджэння калегій МЗС Беларусі і Расіі», — зазначаецца ў паведамленні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?