5 лютага у Рэспубліканскім вучылішчы алімпійскага рэзерву нечакана памёр гулец баскетбольнай кадэцкай зборнай Сяргей Жук. Ён у дзіцяча-юнацкай лизе выступаў за каманду «Цмокі-Мінск-97».

Сяргей Жук стаіць пасярэдзіне (самы высокі).

Сяргей Жук стаіць пасярэдзіне (самы высокі).

Фота bbf.by.

Фота bbf.by.

Пра смерць паведамілі сябры падлетка. У самім вучылішчы не сталі нічога каментаваць.

Па словах сяброў Сяргея, такое імя было ў памерлага, яму стала дрэнна ў душы пасля трэніроўкі. Там ён і памёр. Здарылася ўсё 5 лютага каля 13-й гадзіны.

Паводле папарэдняй інфармацыі, прычынай смерці мог быць адрыў тромба.

Хлопец паходзіў з Вілейкі. Першы год навучаўся ў вучылішчы алімпійскага рэзерву — займаўся баскетболам. У сям’і застаўся яшчэ старэйшы сын.

У пад’ездзе бацькоў Сяргея гэта другое пахаванне маладога хлопца за апошні час. У снежні памёр 20-гадовы юнак: лёг спаць і не прачнуўся.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?