У Бельгіі адразу ў шэсць крамаў, размешчаных у розных раёнах краіны, трапілі скрыні з бананамі, у якіх знаходзіўся какаін. Усяго было выяўлена 66 кілаграмаў наркотыкаў.
Афіцыйны прадстаўнік крам сеткі Colruyt запэўніў, што наркотыкі былі знойдзеныя да паступлення таваруна прылаўкі і адразу былі дастаўлены ў паліцыю.
«Гэта ўжо трэці раз, калі мы выяўляем падобнае.Калі скрынкі з прадукцыяй прыбылі на станцыю, яны адразу былі накіраваны на месца продажу. Менавіта таму наркотыкі былі знойдзеныя адразу ў шасці крамах», — растлумачыў прадстаўнік.
Заведзеная крымінальная справа, паліцыя правярае парты, праз якія ідуць пастаўкі.
0
0
0
0
0
0