Найбуйнейшы ў свеце інтэрнэт-рытэйлер Amazon абвясціў пра запуск новай віртуальнай валюты Amazon Coins, якая стане «лёгкім спосабам для кліентаў Kindle Fire купляць праграмы распрацоўшчыкаў у Amazon Appstore».
Віртуальная валюта будзе ўведзеная ў маі ў колькасці «дзясяткаў мільёнаў даляраў», на якія можна будзе набыць прылажэнні распрацоўшчыкаў. Amazon абяцае зрабіць хуткай і зручнай для кліентаў куплю віртуальнай валюты для сваіх акаўнтаў. Распрацоўшчыкі атрымаюць 70% ад кожнай пакупкі, астатнія 30% дастануцца Amazon.
Распрацоўшчыкі праграм, якія яшчэ не прысутнічаюць у спісе Appstore інтэрнэт-рытэйлера, павінны зацвердзіць іх да 25 красавіка.
Amazon Coins цяпер будзе канкураваць з іншымі відамі інтэрнэт-валюты.
0
0
0
0
0
0