Асноўная задача, якая стаіць перад усімі настаўнікамі, педагогамі, выхавацелямі, — гэта падрыхтоўка канкурэнтаздольнага пакалення, а для гэтага ў першую чаргу трэба павышаць каштоўнасць адукацыі.

Такое меркаванне выказаў сёння на пасяджэнні калегіі Міністэрства адукацыі віцэ-прэм’ер Анатоль Тозік.

«Задачу гэтую пакуль нельга назваць вырашанай.
А так як час не стаіць на месцы, трэба ўжо цяпер прымаць рашэнні і змяняць сітуацыю», — адзначыў Анатоль Тозік.
На яго думку, першае, што трэба кардынальна мяняць, — стаўленне бацькоў і дзяцей да школы і настаўніка.

«Дзяржава павінна ствараць умовы для атрымання адукацыі, а асноўная задача дзяцей — атрымліваць веды, вучыцца.

Настаўнік не павінен любымі спосабамі прымушаць вучыцца школьніка, асабліва гэта тычыцца 10-11-х класаў. Не хочаш вучыцца — ідзі працуй»,

— сказаў Анатоль Тозік.

Віцэ-прэм’ер таксама мяркуе, што «нельга ўспрымаць школу як адукацыйную камеру захоўвання». Задача школы — вучыць дзіця, а не замяняць яму бацькоў. Пры гэтым вучань павінен атрымліваць ацэнку сваіх дзеянняў з першага класа, мяркуе Анатоль Тозік.

«Неабходна ўважліва прааналізаваць безадзнакавае навучанне, якое ўведзена ў беларускіх школах у першых і другіх класах, і зразумець чаго ж больш яно дае — станоўчага ці адмоўнага», — сказаў ён.

Анатоль Тозік перакананы, што сістэма безадзнакавага навучання ў першым і другім класах школ прыводзіць да таго, што дзеці не могуць у далейшым правільна ацэньваць свае веды.
«Адзнака патрэбна для таго, каб вучань разумеў, на якім узроўні ён знаходзіцца і куды яму трэба імкнуцца», — лічыць віцэ-прэм’ер.
Анатоль Тозік прывёў у прыклад сістэму адукацыі Кітая: «Там у канцы кожнага навучальнага дня вывешваецца рэйтынг навучэнцаў. І што ў гэтым дрэннага? Гэты падыход стымулюе школьніка да лепшага засваення прадмета».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?