З цыклу «Людзі майго жыцьця»
    Нэрвы не пад скураю — паўзьверх…
    Выбухаеш ад любога дотыку.
    Нават спачувальны рух насустрач
    азываецца ў табе нясьцерпам.

У 2007 г., годзе 125‑годзьдзя Купалы і Коласа, «НН» штонумар друкуе творы беларускіх паэтаў. У ранейшых нумарах пабачылі сьвет творы Генадзя Бураўкіна, Андруся Храпавіцкага, Юрася Пацюпы, Міхала Анемпадыстава, Сяргея Прылуцкага, Сяргея Сыса, Алеся Макрацова ды іншых аўтараў. Чакаем Вашых твораў.

    Шчырая, —
    цяпер ты за прытворства!
    Добрая, —
    цяпер за чэрствасьць ты!
    Ашуканая ў найлепшых марах, —
    мучысься і мучыш падазрэньнем.
    Бачысься сама сабе ахвярай, —
    а пакутуюць усе навокал.
    Поўная спагаднае любові, —
    паўстаеш ужо й супроць яе!..
    Што ж гэта, жыцьцё, ты робіш з намі?..
    Што з жыцьцём сваім мы робім самі?..
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0