Парламенцкая дэлегацыя Беларусі на чале са старшынёй палаты прадстаўнікоў Уладзімірам Андрэйчанкам 10–13 лютага будзе знаходзіцца з афіцыйным візітам у Камбоджы, паведамляе прэс-служба ніжняй палаты парламента.

Праграма візіту прадугледжвае перамовы Андрэйчанкі з кіраўніцтвам Камбоджы, у прыватнасці з прэм’ер-міністрам Хун Сенам, старшынёй Нацыянальнай асамблеі парламента Камбоджы Хенг Самрынам, губернатарам правінцыі Сіемрэап Су Фірынам.

Беларускую парламенцкую дэлегацыю будуць суправаджаць прадстаўнікі рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання і дзелавых колаў. Падчас візіту пройдуць сустрэчы прадстаўнікоў Беларусі ў шэрагу камбаджыйскіх міністэрстваў і арганізацый.

У Камбоджы плануецца падпісанне некалькіх пагадненняў, у тым ліку аб супрацоўніцтве паміж gалатай прадстаўнікоў Беларусі і Нацыянальнай асамблеяй парламента Камбоджы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?