Агульная колькасць абанентаў сотавай сувязі ў Беларусі складае 10,7 млн. карыстальнікаў. [Колькасць насельніцтва Беларусі на 1.01.2013 складае 9 млн 463,3 тыс. чалавек]

Як паведамілі ў Міністэрстве сувязі і інфарматызацыі, узровень пранікнення сотавай сувязі ў краіне па выніках 2012 года склаў 113 абанентаў на 100 жыхароў.

Летась таксама працягвалася развіццё традыцыйных паслуг стацыянарнай сеткі электрасувязі. Прырост асноўных тэлефонных апаратаў мясцовых тэлефонных сетак нацыянальнага аператара электрасувязі за год склаў 80 тыс. штук, у тым ліку на гарадскіх тэлефонных сетках — 76 тыс. штук і на сельскіх — 4 тыс. штук. Шчыльнасць тэлефонных апаратаў на 100 чалавек на 1 студзеня 2013 года склала 45,3 супраць 44,5 на пачатак года.

У 2012 годзе ў Беларусі праводзілася падключэнне абанентаў да сеткі электрасувязі з выкарыстаннем IMS-платформы. Іх колькасць на 1 студзеня 2013 года склала звыш 224 тысяч абанентаў. Абаненту давалася магчымасць падключэння максімальнай колькасці паслуг — апрача асноўных паслуг тэлефоннай сувязі рэалізаваныя дзве новыя паслугі «Мінскі нумар» і «Серыйны нумар», якія могуць быць прапанаваныя толькі абанентам IMS-платформы. Шырыня знешняга канала доступу ў сетку Інтэрнэт за год павялічана з 200 да 350 Гбіт/с.

IMS (IP Multimedia Subsystem, мультымедыйная IP-падсістэма) — комплекснае рашэнне, якое ў перспектыве заклікана замяніць усе існуючыя сеткі электрасувязі. Ядро сеткі па тэхналогіі IMS заснавана на камутацыі пакетаў і забяспечвае транзіт (абмен) трафіку, незалежна ад яго праходжання (голас, мультымедыйныя файлы, відэа), г.зн. працуе з рознымі сеткамі доступу. На «ўваходзе» ў сетку, незалежна ад «апошняй мілі» (фіксаванай ці бесправоднай), любы трафік пераўтвараецца ў IP, і затым платформа кіруе патокамі пакетаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?