Міжнародны турнір па гістарычнаму сярэдневяковаму бою «Кубак выкліку» пройдзе ў Мінскім дзяржаўным палацы дзяцей і моладзі 9–10 лютага.

Іскры сталі, трэск шчытоў і бляск мячоў — спаборніцтвы збяруць амаль сотню ўдзельнікаў з Беларусі, Расіі, Украіны, Латвіі, Ізраіля і іншых краін.

Галоўнае адрозненне турніру «Кубак выкліку» ад мноства праводзімых такіх фестываляў — высокі ўзровень удзельнікаў. Запрашаюцца толькі каманды, якія ўжо зарэкамендавалі сябе, — лідары гістарычных баёў у сваіх краінах і рэгіёнах.

Сапернікі сыдуцца ў адзіночных бітвах, кожная з якіх складаецца з трох раўндаў па тры мінуты, а таксама ў самым відовішчным відзе праграмы — баях фармату 5×5, у якіх удзельнічаюць дзе каманды па пяць чалавек. Таксама запланаваны масавыя схваткі і Юніёрскі турнір па спатыўнаму мячу.

Гістарычны сярэдневяковы бой — новы від спорту, які дынамічна развіваецца і знайшоў аднадумцаў у больш як 30 краінах свету на чатырох кантынентах.
У ім выкарыстоўваюцца прадметы гістарычнай рэканструкцыі абароннага і наступальнага ўзбраення эпохі сярэдневякоўя, спецыяльна вырабленыя і прыстасаваныя для поўнакантактнай схваткі. Бой можа ўключаць у сябе намінацыі з рознымі тактычнымі ўмовамі і рознай колькасцю ўдзельнікаў.
У гэтым годзе рыцарскія баталіі ў Мінску пройдуць трэці раз.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?