Нацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі (НАІП) сумесна з камандай фінансавага саветніка завяршыла падрыхтоўку да прыцягнення стратэгічных інвестараў ААТ «Конфа» і ААТ «Мінскі маргарынавы завод», якія ўдзельнічаюць у пілотным праекце прыватызацыі.
У якасці каманды фінансавага саветніка выступаюць прадстаўнікі ЗТАА «Эрнст энд Янг», СТАА «Эрнст энд Янг Юрыдычныя паслугі» і юрыдычнай групы «Алейнікаў і партнёры».
Супрацоўнікі агенцтва і эксперты «правялі фінансавую, аперацыйную і юрыдычную дыягностыку гэтых прадпрыемстваў, ацэнку бізнесу ў адпаведнасці з беларускімі і міжнароднымі стандартамі, трансфармацыю справаздачнасці ў адпаведнасці са стандартамі МСФС, аналіз інвестыцыйных рызык і інш.».
З улікам праведзенага аналізу наяўнага становішча прадпрыемстваў і ацэнкі кошту дзяржаўных пакетаў акцый выпрацавана стратэгія пошуку стратэгічных інвестараў,адзначае
«Такім чынам, агенцтва сумесна з фінансавым саветнікам пачынаюць непасрэдна пошук інвестараў, — гаворыцца ў
Пілотны праект прыватызацыі рэалізуецца НАІП пры садзейнічанні Сусветнага банка.