Аб гэтым ён заявіў у час пасяджэння ў Мінгарвыканкаме.

Стыхійныя паркоўкі аўтатранспарту ў горадзе набылі масавы характар і сталі адчувальнай праблемай. Аўтаўладальнікі паркуюць свае машыны, дзе давядзецца, тым самым звужаючы праезную частку. Гэта іншым разам ускладняе рух, перашкаджае праезду спецмашын у экстранных сітуацыях, напрыклад пажарных і хуткай медыцынскай дапамогі.

«Усе двары ператварыліся ў стыхійныя паркоўкі. Асабліва ў старых дварах не толькі не праехаць, прайсці немагчыма ўвечары, усё застаўлена машынамі, — адзначыў Міхаіл Мясніковіч.

— Яшчэ 20–25 гадоў таму ўсе хацелі ставіць машыны ў гаражы. Цяпер большасць ставіць іх каля дома». Паводле словаў прэм’ер-міністра, неабходна вырашаць гэту праблему. «Калі здарыцца бяда, напрыклад пажар, з-за немагчымасці спецтэхнікі своечасова пад’ехаць да таго ці іншага дома можна і жыцці страціць, — прадоўжыў ён.
— Таму там, дзе не належыць, транспарт стаяць не павінен. Там павінны быць адпаведныя знакі, павінна дзейнічаць сістэма штрафаў.
Але для гэтага вы павінны прапанаваць альтэрнатыўныя варыянты — новыя стаянкі або знайсці нейкія іншыя рашэнні». Гарадскія ўлады сумесна з зацікаўленымі дзяржорганамі павінны знайсці аптымальнае выйсце з існуючай сітуацыі.

Такім выйсцем можа стаць стварэнне часовых парковак, заявіў старшыня Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька. «Аднак для гэтага трэба прымаць рашэнне, каб былі нарматыўныя магчымасці для будаўніцтва часовых парковачных месц у зоне дзейных інжынерных камунікацый, — сказаў ён. — Гэта дасць магчымасць, паводле нашых падлікаў, павялічыць колькасць часовых парковачных месц у Мінску да 300 тыс.»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?