Арцём Грыбкоў загінуў, а ягоная ўдава Святлана чакае дзіця.

Арцём Грыбкоў загінуў, а ягоная ўдава Святлана чакае дзіця.

Арцём Грыбкоў на лаве падсудных на працэсе па справе Плошчы.

Арцём Грыбкоў на лаве падсудных на працэсе па справе Плошчы.

«Ён загінуў у аўтакатастрофе, але я не хачу ніякага розгаласу», — сказала ўдава Арцёма Грыбкова Святлана.

Цётка Грыбкова Людміла пацвердзіла факт смерці пляменніка і сказала, што падрабязнасцяў сама не ведае. Па жаданні сваякоў Арцёма яго пахавалі на радзіме ў Карэліцкім раёне.

Арцём Грыбкоў нарадзіўся 6 студзеня 1989 г. у Карэлічах. На момант зняволення працаваў у гандлёвым цэнтры «Гіпа» грузчыкам і прэсаўшчыком гідраўлічнага прэсу.

Быў затрыманы 19 снежня 2010 г. пасля акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў выбараў. У СІЗА ў Жодзіне адбыў 10 сутак. 12 студзеня з месца працы Грыбкова забралі ў СІЗА на Валадарскага. Потым трымалі ў СІЗА КДБ. Абвінавацілі ва ўдзеле ў масавых беспарадках. 26 траўня 2011 г. суддзя Ленінскага суда Мінска Людміла Грачова асудзіла Грыбкова на 4 гады пазбаўлення волі. Адбываў пакаранне ў Бабруйскай калоніі №2. Вызвалены 13 жніўня 2011 года.

Па выхадзе з турмы ён расказаў, што на Плошчу ён бы выйшаў ізноў, але зараз дзейнічаў бы іначай. Што найбольшае ўражанне на яго ў судзе зрабіў Статкевіч. Што сілавікі, з якімі ён сутыкаўся ў турмах, спачуваюць нацыянальна-вызваленчаму руху... І як ён найперш паедзе ў вёску да бабулі: адсыпацца на сене і ад'ядацца кілбасамі й блінамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?