Крымінальная справа за крадзеж распачата 7 лютага ў дачыненні да 17-гадовага навучэнца Палескага дзяржаўнага аграрнага каледжа.
З фермы сельгаспрадпрыемства ў Нараўлянскім раёне малады чалавек разам з 22-гадовым хаўруснікам спрабаваў адкрыта выкрасці двух парасят коштам прыблізна 2 млн. рублёў.
Як паведамілі ў прэс-службе УУС Гомельскага аблвыканкама, падчас злачынства абодва маладыя чалавекі былі затрыманы супрацоўнікамі міліцыі.
Навучэнец — жыхар вёскі, дзе спрабаваў выкрасці парасят.