У пункце пропуску «Славечна» 7 лютага мабільнай групай кінолагаў сумесна з супрацоўнікамі Гомельскай мытні ў цягніку Адэса — Санкт-Пецярбург была знойдзена партыя кантрабанднага трыкатажу.

Цягнік рухаўся з Украіны ў Беларусь. У купэ правадніка, а таксама ў іншых купэ ў міжстолевай прасторы вагона сабака дапамог знайсці жаночыя сукенкі, касцюмы, камбінезоны, усяго — больш як 100 адзінак.

Праваднікі вагона, грамадзяне Расійскай Федэрацыі, ад каментарыяў адмовіліся, растлумачыць знаходжанне схаванага грузу не змаглі.

Тавар канфіскаваны супрацоўнікамі Гомельскай мытні, сума ацэнкі склала больш за 81 мільён рублёў. Праводзяцца праверачныя мерапрыемствы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?