Прынтскрын з сайта БелТА.

Прынтскрын з сайта БелТА.

Дзіўны факт выявіў блогер d-zholik.livejournal.com.

У дзень прызначэння Віктара Шэймана на пасаду кіраўніка справаў прэзідэнта на сайце лукашэнкаўскага інфармагенцтва БелТА з’явілася афіцыйная біяграфія прызначэнца, у якой генерал-палкоўніка называюць яшчэ і «прафесарам».

Блогер выявіў, што

так званая Акадэмія праблем бяспекі, абароны і правапарадку Расійскай Федэрацыі (абрэвіятура — АБОП) — агульнарасійская грамадская арганізацыя, заснаваная ў Расіі 10 ліпеня 2000. Аказваецца, яе ліквідавалі яшчэ 10 снежня 2008 года рашэннем Вярхоўнага Суда РФ па заяве Генеральнага пракурора РФ.

З афіцыйнага паведамлення Генеральнай пракуратуры Расеі: «Праверкай, праведзенай Генеральнай пракуратурай РФ сумесна з ФСБ Расіі, ФНС Расіі, Мінюстам Расіі, Расадукнаглядам, Геральдычнай радай пры Прэзідэнце Расійскай Федэрацыі, былі выяўлены шматлікія парушэнні заканадаўства ў дзейнасці названай грамадскай арганізацыі. Акадэмія, з’яўляючыся грамадскай арганізацыяй, незаконна пазіцыянавала сябе як дзяржаўная структура, надзеленая адпаведнымі паўнамоцтвамі. Пры ажыццяўленні сваёй дзейнасці незаконна выкарыстоўвала знакі і атрыбуты дзяржаўнай улады, у тым ліку штандар Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі.

Акадэмія паўсюдна выкарыстоўвала найменне Акадэмія праблем бяспекі, абароны і правапарадку і АБОП, выключаючы ўказанне на арганізацыйна-прававую форму, што стварала бачнасць дзяржаўнага статусу Акадэміі.

Паводле заключэння Геральдычнай Рады пры Прэзідэнце Расійскай Федэрацыі, Акадэміяй насуперак заканадаўству ў галіне ўзнагароднай і геральдычнай палітыкі былі заснаваны ордэны, медалі, нагрудныя знакі, якія маюць падабенства з дзяржаўнымі. Узнагароды ўручаліся расійскім і замежным грамадзянам, часцяком прадстаўляюцца ім як дзяржаўныя. Узнагародамі Акадэміі і Нацыянальнага камітэта грамадскіх узнагарод, заснаванага Акадэміяй, з 2000 г. па цяперашні час было ўзнагароджана больш за 40 тысяч чалавек.

Акадэміяй незаконна прысвойваліся спецыяльныя званні, якія супадаюць з воінскімі званнямі ў Расійскай Федэрацыі. Арганізацыяй незаконна выкарыстоўваліся ўзоры форменнага абмундзіравання, аналагічныя вайсковай форме.

Супрацоўнікам Акадэміі выдаваліся службовыя пасведчанні, якія маюць падабенства з пасведчаннямі дзяржаўнага ўзору, якія выкарыстоўваліся імі ў асабістых мэтах, што стварала ўмовы для карупцыйных праяваў і дыскрэдытавала дзяржаўную ўладу. Меліся факты выкарыстання службовых пасведчанняў Акадэміі пры здзяйсненні злачынстваў, як правіла, ашуканскіх дзеянняў у асабліва буйных памерах.

Членам Акадэміі прысвойваліся спецыяльныя званні — сапраўдны член Акадэміі, член-карэспандэнт Акадэміі, а таксама ганаровыя званні «Заслужаны дзеяч навукі АБОП» і «Заслужаны юрыст АБОП» з уручэннем адпаведных нагрудных знакаў і пасведчанняў.

Дысертацыйнай радай і вышэйшым атэстацыйным камітэтам Акадэміі прысвойваліся вучоныя ступені і вучоныя званні (доктар навук, кандыдат навук, прафесар, дацэнт). Узоры дыпломаў і атэстатаў, якiя выдаюцца Акадэміяй, мелі падабенства з дыпломамі і атэстаты дзяржаўнага ўзору,
што не выключала іх выкарыстанне ў якасці такіх. У шэрагу выпадкаў гэта прывяло да незаконнага ўсталявання даплат за вучоныя ступені і вучоныя званні і, як следства, неправамернага расходавання бюджэтных сродкаў».
На думку блогера, супрацоўнікі БелТА не ад балды пісалі біяграфію В.Шэймана.
У адпаведнасці з дзейным заканадаўствам, перад прызначэннем на новую пасаду Шэйман абавязаны быў падаць уласнаручна запоўненыя анкету і аўтабіяграфію. Непасрэдна ў анкеце маецца пункт № 6 «Вучоная ступень, вучонае званне (калі прысвоены, нумары дыпломаў)». Вось у гэтай графе і магло быць указана, што ён з’яўляецца прафесарам АБОП. На аснове гэтых звестак неадпаведная рэчаіснасці інфармацыя і магла быць перададзена ў дзяржаўнае тэлеграфнае агенцтва, мяркуе блогер.
Нават калі сам Шэйман не ведаў, што ўяўляе сабой тая «Акадэмія», то, на думку блогера, ягоныя біяграфічныя звесткі павінны былі правяраць адпаведныя інстанцыі. А калі не правяралі, то або халатна паставіліся да сваіх абавязкаў, або Шэйман з нейкіх прычын не падпадае пад звыклую працэдуру праверкі.

Блогер таксама ставіць пытанне, ці не мог і Шэйман атрымліваць неабгрунтаваныя даплаты да службовага акладу за вучонае «званне» лжэакадэміі.

Дарэчы, беларускае аддзяленне АБОП, гэтага кірмаша постсавецкай фанабэрыі, узначальваў нехта Мікалай Іванавіч Чаргінец.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0