Аляксандр Лукашэнка зноў прызначыў Пятра Міклашэвіча старшынёй Канстытуцыйнага суда Рэспублікі Беларусь у сувязі з заканчэннем пяцігадовага тэрміну яго паўнамоцтваў на гэтай пасадзе.
Як паведамляе прэс-служба прэзідэнта, указ пра гэта кіраўнік дзяржавы падпісаў 8 лютага.

Упершыню Міклашэвіч быў прызначаны старшынёй Канстытуцыйнага суда 8 лютага 2008 года. Да гэтага, з 29 лістапада 2004 года, ён узначальваў Генеральную пракуратуру Беларусі, а яшчэ раней быў першым намеснікам старшыні Вярхоўнага суда.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?