Гэта стала вядома пасля вечаровай гульні паміж славенцамі і датчанамі. Дзве шайбы нападаючага нямецкага «Бетынгейма» Давіда Родмана прынеслі перамогу балканскай дружыне — 2:1.

Усе думалі, што лёс адзінай пуцёўкі ў Сочы-2014 вырашыцца ў апошні дзень адбора. Калі сыдуцца ў гульні гаспадары турніра датчане і беларусы. На справе ж Славенія пакінула ў дурнях фаварытаў.
У нядзелю Данія і Беларусь разыграюць суцяшальнае (хаця каго яно суцешыць) другое месца. Славенцы ж адкаркоўваюць шампанскае.

Зборная Беларусі па хакеі ўдзельнічала ў Алімпіядах 1998, 2002 (чацвёртае месца), 2010. Была прапашчаная толькі Алімпіяда-2006 у Турыне, калі ў драматычнай гульні нашы саступілі пуцёўку Латвіі.

Хакей у Беларусі — від спорту, якому надзяляецца шмат дзяржаўнай увагі. Відаць, без разносу ад Лукашэнкі гэтае выступленне не абыдзецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?