Аляксандр Лукашэнка прысвоіў чарговае спецыяльнае званне генерал-маёра міліцыі палкоўнікам міліцыі Аляксандру Барсукову і Мікалаю Мельчанку.

Чарговае вайсковае званне генерал-маёра - палкоўнікам Алегу Дзвігалеву і Ігару Лацянкову, чарговае спецыяльнае званне генерал-маёра ўнутранай службы палкоўніку ўнутранай службы Генадзю Ласуце.

Адпаведныя ўказы Лукашэнка падпісаў 8 лютага.

Аляксандр Барсукоў з'яўляецца начальнікам ГУУС Мінгарвыканкама. Р
аней ён Барсукоў займаў пасаду начальніка дэпартамента выканання пакаранняў МУС Беларусі і першага намесніка начальніка галоўнага ўпраўлення аховы грамадскага парадку і прафілактыкі - начальніка ўпраўлення правапарадку МУС Беларусі. Барсукоў асабіста прысутнічаў на акцыях пратэсту ў Беларусі і аддаваў загады аб разгоне дэманстрантаў.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0