30% месячнай нормы ападкаў выпала ў Мінску ў ноч на 9 лютага.

Паводле звестак рэсурсу meteoinfo.by, колькасць ападкаў дасягнула 12 мм. Сярэдняя норма лютага — 40 мм.

Найбольшая колькасць ападкаў выпала ноччу ў Вілейцы — 13 мм (41%). У Нарачы зафіксавана 12 мм (33%), у Стоўбцах — 11 мм (35%).

На ноч і раніцу 10 лютага гідраметэацэнтр прагназуе моцны мокры снег. Днём надвор'е крыху палепшыцца. Тэмпература паветра ад 0 да мінус 2 градусаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?