Андрэй Гайдукоў знаходзіцца пад вартай у следчым ізалятары Камітэта дзяржбяспекі ўжо тры месяцы.

Нягледзячы на тое, што ні родных, ні абаронцу не праінфармавалі аб падаўжэнні тэрміну следства, арыштаваны застаўся ў ізалятары КДБ яшчэ на месяц.

- Адвакат папярэджваў мяне, што сына пакінуць у следчым ізалятары да сакавіка, - кажа Вольга Гайдукова, маці палітвязня. - Але яму не паведамлялі аб тым, што тэрмін утрымання пад вартай падоўжылі яшчэ на месяц.

Жанчына мяркуе, што ейны сын знаходзіцца пад следствам праз сваю апазіцыйную дзейнасць.

- Але ўсё ж я спадзяюся на лепшае. На тое, што сярод людзей у пагонах ёсць годныя і справядлівыя людзі, і майго сына адпусцяць, -
падсумоўвае яна.

23-гадовы апаратчык наваполацкага прадпрыемства «Нафтан», намеснік старшыні незарэгістраванага Звязу маладых інтэлектуалаў Андрэй Гайдукоў быў затрыманы супрацоўнікамі КДБ у Віцебску 8 лістапада. Яго абвінавачваюць у «закладванні схованкі з цікавымі для замежных спецслужбаў звесткамі». Паводле артыкула 356 Крымінальнага кодэкса (здрада дзяржаве ў форме правядзення агентурнай дзейнасці) яму пагражае ад 7 да 15 гадоў пазбаўлення волі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?