У Гомелі 9 лютага прайшоў конкурс прыгажосці і грацыі «Прыгажуня Палесся».Яго арганізаваў цэнтр моды і прыгажосці «Крыштальная німфа» пры падтрымцы генеральнага партнёра мерапрыемства гомельскага ВА «Крышталь».
Квіткі на мерапрыемства каштавалі 45–55 тысяч рублёў. Зала Гомельскага гарадскога цэнтра культуры была амаль цалкам запоўненая.
Кастынгі праводзіліся ў Гомелі і некалькіх раённых цэнтрах, паведамляе БелаПАН.
У фінал конкурсу адабралі 18 прэтэндэнтак з Гомеля, Мазыра, Калінкавічаў, Кастрычніцкага, Веткі, Светлагорска і Лоеўскага раёна.У ліку чальцоў журы былі генеральныя дырэктары прадпрыемстваў «Крышталь» і «Камінтэрн», дырэктар — мастацкі кіраўнік цэнтра «Крыштальная німфа» Клім Андрэеў, вядомы мінскі стыліст, дырэктар салона прыгажосці «Мусон» Аляксандр Кірынюк.
Удзельніцы конкурса выходзілі на подыум у купальніках ад «Мілавіцы», вясельных сукенках, а таксама ў строях ад найлепшых беларускіх дызайнераў —O.Jen, Historia Naturalis, Natasha TSU RAN і Papilio.
Пакуль дзяўчаты мянялі строі, гледачоў забаўлялі хлопцы з групы Litesound (удзельнікі мінулагодняга «Еўрабачання»), гурт «Ямайка», гомельскі
Прыгажуняй Палесся была прызнаная гамяльчанка,Першай і другойстудэнтка-другакурсніца Беларускага дзяржаўнага універсітэта транспарту Маргарыта Букшта.
Каментары