У Петрыкаве па стане на 10 лютага зафіксаваныя падтапленні талымі водамі чатырох прыватных падворкаў.

Як паведамілі ў прэс-службе Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС, пакуль эвакуацыя жыхароў з падтопленых домаўладанняў не патрабуецца, службы ратавання вядуць маніторынг становішча.

Дапамогу жыхарам падтопленых дамоў аказвалі камунальныя службы і ратавальнікі. Аварыйная брыгада работнікаў камунальнай службы была задзейнічана на адпампоўванні вады з домаўладанняў і падворкаў у Петрыкаве. Усе падворкі размешчаны ў нізінных месцах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?