У Клічаве пры правядзенні дэмантажу харчовага кіёска на 32-гадовага мужчыну абваліліся абломкі даху.

Кіёск па завулку Горкага належыць індывідуальнай прадпрымальніцы 1961 года нараджэння. Сын уладальніцы кіёска 9 лютага праводзіў дэмантаж пабудовы. Нечакана на яго абваліўся дах.

З-пад завалу пацярпелага дасталі супрацоўнікі МНС. З траўмамі рознай ступені цяжару ён дастаўлены ў рэанімацыйнае аддзяленне цэнтральнай райбальніцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?