Сёння на спецыяльнайпрэс-канферэнцыі арганізатары літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца абвесцілішорт-ліст .Беларуска-польскае журы адабрала з дванаццаці кніг шэсць.У
шорт-ліст уключаныя:
1. Сяргей Балахонаў «Зямля пад крыламі Фенікса».
2. Альгерд Бахарэвіч «Гамбургскі рахунак».
3. Адам Глобус «Сказы».
4. Уладзімір Някляеў «Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без».
5. Людміла Рублеўская «Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега».
6. Юрый Станкевіч «Шал».
У
Па словах старшыні Саюза пісьменнікаў Барыса Пятровіча, сябры журы самі былі шакаваныя вынікамі галасавання: у кожнага была свая шасцёрка, але вынік апынуўся непрадказальным.
Паводле меркавання Барыса Пятровіча, варта змяніць фармат прэміі і прапарцыйна падзяліць яе паміж некалькімі аўтарамі. «Агульнаеўрапейскі прынцып, на якім базуецца прэмія, не падыходзіць для Беларусі, — кажа Пятровіч. — Бо такая прэмія ў Беларусі адна, а ў еўрапейскіх краінах іх дзясяткі».
Нагадаем, у мінулым годзе прэмію Гедройца атрымаў Павел Касцюкевіч за кнігу «Зборная РБ па негалоўных відах спорту».
Члены журы: Валянцін Акудовіч, Уладзімір Арлоў, Павал Касцюкевіч, Ганна Кісліцына, Барыс Пятровіч, Андрэй Хадановіч, Малгажата Бухалік, Пётр Казакевіч, Адам Паморскі, Лешак Шарэпка