Мусаві

Мусаві

Як паведамляе Бі-Бі-Сі са спасылкай на афіцыйныя крыніцы, дочкі Мір-Хасэйна Мусаві вызваленыя пасля допыту.

***

Іранскія ўлады затрымалі дачок аднаго з лідараў апазіцыі Мір-Хасэйна Мусаві, які разам са сваёй жонкай Захрой Рахнавард з 2011 года знаходзіцца пад хатнім арыштам. Пра гэта ў панядзелак, 11 лютага, паведамляе Reuters са спасылкай на апазіцыйны сайт Kaleme.

Сёстры — Наргес і Захра — былі затрыманыя ў сябе дома. Куды іх адвезлі супрацоўнікі праваахоўных органаў, застаецца невядомым.

Усяго ў Мусаві трое дачок. У студзені 2013 года яны зрабілі заяву, у якой скардзіліся, што ўлады забараняюць іх бацькам кантактаваць з імі цягам доўгага часу.

***

Мір-Хасейн Мусаві быў прэм’ер-міністрам Ірана ў 1980-х гадах. У 2009 годзе ён вырашыў вярнуцца ў палітыку і выступіў адным з апазіцыйных кандыдатаў на прэзідэнцкіх выбарах.
Затым ён актыўна ўдзельнічаў у вулічных пратэстах супраць фальсіфікацый падчас галасавання, па выніках якога перамог Махмуд Ахмадзінежад.

У 2011 годзе, на хвалі «арабскай вясны», Мусаві і іншы апазіцыянер, Мехдзі Карубі, спрабавалі зноў арганізаваць масавыя дэманстрацыі ў Іране. За гэта абодва яны былі «абмежаваныя ў кантактах», што фактычна азначала хатні арышт. Фармальна яны так і не былі арыштаваныя або асуджаныя.

У чэрвені 2013 года ў Іране адбудуцца чарговыя прэзідэнцкія выбары. Апазіцыю ўжо абвінавацілі ў тым, што яна зноў плануе мяцеж.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?