Беларуская аўтамабільная асацыяцыя падвяла вынікі продажаў аўтамабіляў у 2012 годзе.
Летась было прададзена 20 648 новых аўто.Гэта на 27% больш, чым пазалетась.
На першым месцы сярод марак аказалася Lada (2951 аўто).Расійскі вытворца апярэдзіў нямецкі Volkswagen (2586), які лідзіраваў у 2011 годзе. На трэцім месцы застаўся французскі Renault (2067).
На наступных пазіцыях GAZ (1760), Kia (1334), UAZ (1245), Skoda (1026), Audi (850), Ford (656) і Toyota (577).
0
0
0
0
0
0