Матч чэмпіянату паўпрафесійнай заакіянскай хакейнай лігі Усходняга ўзбярэжжа (ECHL) паміж клубамі «Бэкерсфілд Кондарс» і «Лас-Вегас Ранглерз» ледзь не быў сарваны з-за талісмана гаспадароў — жывога кондара.

Падчас выканання амерыканскага гімна гіганцкая птушка зляцела з пляча дрэсіроўшчыка і вырашыла прагуляцца па лёдзе. Той кінуўся ў пагоню і дагнаў свайго гадаванца ля ног спявачкі, але паслізнуўся і выпусціў кондара з рук.

Зноў атрымаўшы свабоду, птушка пад рогат гледачоў рашуча накіравалася на лаўку запасных і, расштурхаўшы перапалоханых гульцоў «Кондарс», раптам напала на іх галоўнага трэнера.

Ажыццявіўшы свой злачынны план, талісман у падтрыбунным памяшканні здаўся дрэсіроўшчыку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?