Вяхіраў і Лукашэнка, 1999 год.

Вяхіраў і Лукашэнка, 1999 год.

Яму было 78 гадоў. Пакуль не паведамляецца прычына смерці.
Амаль усё жыццё Вяхірава было звязанае з газаперапрацоўчай галіной. У савецкі час Вяхіраў працаваў у «Аранбурггазздабычы», «Цюменьгазпраме».

Быў першым намеснікам міністра газавай здабычы СССР. У 1992 Вяхіраў, дзякуючы лобі старога сябра Віктара Чарнамырдзіна, стаў кіраўніком праўлення канцэрна «Газпрам».

За часам кіравання Расіяй Ельцыным Вяхіраў меў немалы ўплыў на палітычныя рашэнні. Яго яшчэ называлі «Газавы кароль».
Пасля прыходу да ўлады Пуціна магутнасць Вяхірава зменшылася. А ў 2001 годзе ён быў увогуле вымушаны сысці ў адстаўку з пасады старшыні «Газпрама».

Вёў Вяхіраў і перамовы з беларускім бокам аб пастаўках паліва. Разам з Лукашэнка адкрываў газапровад «Ямал — Еўропа».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?