У суботу 16 лютага у Маскве пройдзе літаратурна-музычная сустрэча «Паэзія роднага краю» — творчы вечар Народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна. Сустрэча прымеркаваная да дня нараджэння паэта.

Гэтае мерапрыемства — дзясятая сустрэча ў рамках этнаграфічнага праекту «Знаёмцеся, Беларусь!». Арганізатар праекта — Ірына Капчынская.

У праграме вечара:

— Аповед пра творчасць Р. Барадуліна;

— Вершы розных гадоў;

— Вершы Барадуліна ў перакладзе І. Бурсова;

— Дэманстрацыя фільма пра Р. Барадуліна;

— Народныя песні Віцебшчыны ў выкананні ансамбля крама «Кірмаш» і сучасныя беларускія рамансы на вершы Р. Барадуліна.

16 лютага 2013 г.

Библиотека им. В. В. Вересаева

Ружейный пер. д.4, м. Смоленская

Пачатак а 15:00

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?