Беларуская аўтамабільная асацыяцыя назвала самыя прадаваныя маркі аўтамабіляў, а таксама самыя папулярныя мадэлі.

Першае месца ў рэйтынгу займае расійская Лада Прыёра (1231 прададзенае аўто ў 2012 годзе).
У параўнанні з пазалеташнім паказчыкам яе продажы павялічыліся амаль утрая. Вось што саюз Мытны творыць! На другім месцы іншы шэдэўр расійскага аўтапрама — Лада Ніва (871). Новыя Фальксвагены Пола Седан былі прададзеныя 856 разоў, а Дачыя Логан і Дачыя Сандэра — 759 і 649 разоў адпаведна. Адметна, што пяцёрка лідараў тая самая, што і ў 2011 годзе.

Услед за імі ідуць Kia Rio (562), Skoda Octavia (548), Kia Sportage (401), Daewoo Matiz (319) і Lada Samara (301).

Лідарства расійскіх аўтамабіляў было дасягнута за кошт закупак юрыдычнымі асобамі.

Сёлета колькасць пакупнікоў новых аўто сярод фізічных асоб скарацілася з 74,6 да 46,7%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?