Паводле словаў галоўнага архітэктара РУП «Інстытут „Белдзяржпраект“» Анатоля Шабаліна, «беларускія кварталы» ў асноўным будуць нацэленыя на жыллё эканом-класа. Прадугледжанае таксама насычэнне такіх кварталаў элементамі культбыту і адпаведнай сацыяльнай інфраструктурай.

— Мы хацелі, каб «беларускі квартал» вылучаўся нестандартнасцю, у прыватнасці, мы глядзім, каб забудова была сілуэтная, са светлавым рашэннем, каб не была падобная да звычайнай забудовы панэльных будынкаў, — сказаў Анатоль Шабалін.

— Нашы спецыялісты ў 2012 годзе неаднаразова выязджалі ў розныя рэгіёны Расіі. У прыватнасці былі паездкі з запрашэннем будаваць вялікія жылыя раёны ў Вялікім Ноўгарадзе, Калінінградскай, Новасібірскай і Ленінградскай абласцях, Падмаскоўі, Санкт-Пецярбургу і іншых рэгіёнах. Цяпер гэтыя прапановы знаходзяцца на разглядзе, — сказаў ён. — Праектныя прапановы домабудаўнічых камбінатаў сёння разасланыя патэнцыйным абласцям, з якімі былі праведзеныя перамовы на найвышэйшым узроўні. Варта адзначыць, што амаль усе домабудаўнічыя беларускія камбінаты перабудаваліся, каб адпавядаць расійскім нормам. Будаўнічы комплекс у нас магутны, але расійцы не зусім настроеныя з намі працаваць. Калі б яны былі больш актыўныя, мы б даказалі, што супрацоўніцтва выгаднае абодвум бакам.

— Аналіз кан’юнктуры рынкаў, у прыватнасці, прылеглых да Беларусі абласцей Расійскай федэрацыі, напрыклад, Смаленскай, паказаў, што Віцебскі ДСК можа не толькі канкураваць, але і выступаць манапалістам на расійскім рынку, — сказаў начальнік упраўлення замежнаэканамічнай дзейнасці Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Беларусі Аляксей Шыла.

Нагадаем, што сёння Мінбудархітэктуры распрацоўвае комплексную стратэгію замежнаэканамічнай дзейнасці будаўнічай галіны. Яна ўключае комплекс захадаў стратэгічнага характару, які можна разбіць на блокі: дыверсіфікацыя замежных рынкаў, арганізацыйныя мерапрыемствы, стварэнне экспартна-арыентаваных будаўнічых і прамысловых арганізацый холдынгавага тыпу і прыцягненне непасрэдных замежных інвестыцый.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?