«Прайшло ўжо 17 гадоў, і цяпер ўсё больш усведамляеш, што заявіць пра сваю незалежнасць у 1990 годзе — гэта было вельмі годным крокам», — заявіў у інтэрв’ю БелаПАН вядомы палітык Станіслаў Шушкевіч, лідэр Беларускай сацыял‑дэмакратычай Грамады.

БЯЗ ВАС — НІЯК. Сайт nn.by робіцца на Вашы грошы. Ахвяраваньне можна перавесьці ў любым аддзяленьні банку, на любой пошце. На банкаўскай квітанцыі ў графе «Від плацяжа» трэба пазначыць: «Ахвяраваньне за Інтэрнэт». У графе: «Атрымальнік плацяжа» трэба пісаць: ПВУП «Суродзічы», УНП 190 786 828. У графе «Найменаваньне банку» трэба пісаць: «МГД ААТ «Белінвестбанк», вул.Калектарная, 11, Мінск, код 764». У графе «Рахунак атрымальніка» — 3012 206 280 014. Пры перасылцы грошай па пошце тое самае трэба пісаць у рубрыках «Каму» і «Куды». Раздрукаваць банкаўскую квітанцыю (pdf-файл 38Кб, A4).

Ён лічыць, што гэта другая па значнасці дата ў сучаснай гісторыі Беларусі пасля 25 сакавіка 1918 г., калі была абвешчана незалежнасьць Беларускай Народнай Рсэпублікі.

Паводле слоў палітыка, ён рады, што і сам меў дачыненне да падзей 27 ліпеня 1990 года (з мая 1990 года па верасень 1991 С.Шушкевіч займаў пасаду першага намесніка старшыні Вярхоўнага Савета Беларускай ССР.).

Лідэр Партыі БНФ Вінцук Вячорка таксама лічыць, што 27 ліпеня — гэта адна з найважнейшых дат пабудовы незалежнай дзяржавы. Паводле яго слоў, «27 ліпеня быў зроблены гістарычны юрыдычны і палітычны крок для адраджэння беларускай незалежнасці».

Трыумфам жа беларускага адраджэння В.Вячорка лічыць падзеі 25 сакавіка 1918 г.

БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0