«Ночы распродажаў» запатрабаваныя ў Магілёве.

Ідзе зніжка да 50% гандлёвай надбаўкі, у сярэднім гэта 10–12% рознічнай цаны», —
паведаміла БелаПАН супрацоўніца ўпраўлення гандлю і паслуг Магілёўскага гарвыканкама Галіна Яскевіч.

Паводле яе слоў,

зніжкі будуць распаўсюджвацца практычна на ўсе групы нехарчовых тавараў, а таксама, магчыма, харчовых, за выключэннем алкагольных напояў.

Навінай лютаўскай гандлёвай акцыі стане ўдзел у ёй крам, якія прапануюць пакупнікам мэблю і будматэрыялы.

Ад 18.00 да 19.00 і ад 22.00 да 23.00 наведнікаў будуць чакаць універмаг «Цэнтральны», крамы «Маладзёжная», «Магіляўчанка», «Поспех», мэблевыя крамы на вуліцы Каралёва і бульвары Няскораных, універмаг «Кастрычніцкі», крама «Будаўнік».

Як адзначылі ў гарадскім упраўленні гандлю, «Ночы распродажаў» маюць эканамічны сэнс: выручка павялічваецца ў два-чатыры разы. У гарвыканкаме мяркуюць, што цяпер прыцягнуць пакупнікоў у крамы дапаможа хуткае 23 лютага.

Першы раз «Ноч распродажаў» у Магілёве прайшла ў снежні 2012 года, напярэдадні каталіцкіх Каляд. Наступная адбылася ў студзені.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?