Беларусь і Расія ў сакавіку пачнуць чарговы раўнд перамоваў па пастаўках нафты і нафтапрадуктаў у 2013 годзе.
Пра гэта паведаміў сёння журналістам першы віцэ-прэм'ер Беларусі Уладзімір Сямашка.

"Перамовы ў нас ідуць перманентна, яны не спыняліся, але ў сакавіку мы маем намер ушчыльную вярнуцца да гэтай тэмы", -- растлумачыў першы віцэ-прэм'ер.

Беларусь разлічвае ў бягучым годзе імпартаваць з Расіі 23 млн т нафты, паведаміў Уладзімір Сямашка.
Такая лічба атрымліваецца зыходзячы з аб'ёму расійскай нафты, які вызначаны на першы квартал года - па трубе і па чыгунцы ў Беларусь будзе пастаўлена 5,75 млн т. Калі гэты аб'ём памножыць на чатыры кварталы, то ў цэлым за год атрымліваецца 23 млн т. Калі б Расія зыходзіла з раней абмеркаваных аб'ёмаў у 18,5 млн т, аб'ём паставак у першым квартале быў бы меншы, адзначыў першы віцэ-прэм'ер.

Уладзімір Сямашка таксама дадаў, што Беларусь цалкам выконвае свае абавязальніцтвы па пастаўках у Расію нафтапрадуктаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?