Падчас зімовых улікаў дзікіх жывёл у Белавежскай пушчы налічылі 456 зуброў, што на 35 больш, чым у 2012 годзе.
Аб гэтым паведаміў начальнік аддзела біялагічнай разнастайнасці упраўлення біялагічнай і ландшафтнай разнастайнасці Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі Аляксандр Гіраеў.

Улік зуброў праводзіўся візуальным метадам: кожную жывёлу супрацоўнікі нацпарка павінны былі не толькі адшукаць, але і вызначыць яго пол і ўзрост. Падчас назіранняў высветлілася, што за год у пушчанскім статку з’явілася 54 зубраня.

Аляксандр Гіраеў растлумачыў, што павелічэнне колькасці зуброў у Белавежскай пушчы было дасягнута дзякуючы рэалізацыі плана па захаванні і рацыянальным выкарыстанні Белавежскай мікрапапуляцыі еўрапейскага зубра, зацверджанага рашэннем калегіі Мінпрыроды, а таксама плана мерапрыемстваў па захаванні і рацыянальным выкарыстанні зуброў на 2010–2014 гады. «Асноўныя мерапрыемствы дадзеных планаў накіраваны на паляпшэнне жыццезабеспячэння Белавежскай мікрапапуляцыі зубра шляхам правядзення комплексу біятэхнічных і лячэбна-прафілактычных мерапрыемстваў», — сказаў начальнік аддзела.

«Яшчэ ў 2005 годзе Беларусь была другой пасля Польшчы краінай у свеце па колькасці зуброў. З

а апошнія 17 гадоў колькасць зуброў у беларускіх лясах узрасла ў 2,8 разу і па стане на 1 красавіка 2012 года склала 1052 асобіны».

Прадстаўнік Мінпрыроды таксама распавёў, што, па дадзеных на 31 снежня 2010 года, ва ўсім свеце налічвалася 4430 зуброў, з іх 2786 (65,8%) знаходзіцца на волі і 1 444 (34,2%) — у вальерах.

У лясах Беларусі ў канцы 2010 года налічвалася 1015 зуброў, што складае 23% адносна ўсёй сусветнай колькасці, або 35% зуброў, якія адносна вольна жывуць у лясах.

Сёння ў Беларусі існуюць 9 мікрапапуляцый зубра.
Да іх адносяцца белавежская, Барысаўска-Бярэзінская, Азяранская, Найдзянская і Ляскавіцкая мікрапапуляцыі зуброў, а таксама Асіповіцкая, Палеская, Налібоцкая і Азёрская.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?