Здарэнне адбылося ў аўторак у машыннай зале чацвёртага энергаблока. Плошча абвалу склала каля 600 квадратных метраў, піша РІА «Новости».

«Гэтая канструкцыя не з’яўляецца адказнай будаўнічай канструкцыяй аб’екта „Сховішча“. Парушэння межаў і ўмоваў бяспечнай эксплуатацыі аб’екта „Сховішча“ няма. Зменаў радыяцыйнай абстаноўкі на прампляцоўцы ЧАЭС і ў зоне адчужэння таксама няма. Пацярпелых няма», — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы Чарнобыльскай АЭС.

Насельніцтву ў сувязі са здарэннем на Чарнобыльскай АЭС нічога не пагражае.

Нагадаем, што над аварыйным 4-м энэргаблокам Чарнобыля быў надбудаваны саркафаг, які патрабуе ўмацавання. Украінскія ўлады хочуць ператварыць Чарнобыльскую станцыю ў бяспечную сістэму з дапамогай аб’екта «Сховішча» (канфайнмента), які будзе ўяўляць сабой збудаванне ў форме аркі 105 метраў увышкі і 260 метраў ушыркі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0