У пятніцу ў Менску прайшла акцыя, прысьвечаная гадавіне прыняцьця Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце Беларусі. Міліцыя не пусьціла людзей на Плошчу Незалежнасьці, а потым выціснула са сквэру Купалы.

Хай людзі ўбачаць вашымі вачыма
Дасылайце на [email protected] вашы фатаздымкі. Зьмяшчайце народныя навіны. Паведамляйце пра пільныя здарэньні на тэлефоны
(029) 707-73-29,
(029) 613-32-32,
(017) 284-73-29
Хай людзі вас пачуюць!

21:30

Анатоля Лябедзьку пад вечар адпусьцілі з УУС Заводзкага раёну сталіцы, без складаньня пратаколу. Франака Вячорку адвезьлі ў спэцпрыёмнік-разьмеркавальнік на Акрэсьціна.

18:15

Радыё Свабода перадае, што акцыя скончаная. Ад Бангалор ад'яжджаюць міліцэйскія машыны. Паводле Віктара Івашкевіча, які знаходзіцца ў міліцэйскім аўтобусе, затрыманыя некалькі дзясяткаў чалавек.

17:38

У бок Бангалоры паехалі чатыры аўтобусы з АМАПам.

17:24

Міліцыя давяла ўсіх да Опэры і адпусьціла.

17:15

Міліцыянты вядуць людзей пад канвоем па вуліцы Купалы. Усяго 50-60 чалавек, зь іх 15 журналістаў. Людзі сьпяваюць "Разьвітаньне з радзімай".

З палітыкаў намесьнік старшыні БНФ Алесь Міхалевіч, Сяргей Скрабец, ля помніка Купалу быў Мікола Статкевіч.

17:09

АМАП пачаў выцясьняць людзей са сквэры ў бок вуліцы Купалы

17:07

Усіх прысутных узялі ў кальцо

17:05

У сквэр пад'ехалі два аўтазакі. У сквэры цяпер чалавек 80.

16:55

БЯЗ ВАС — НІЯК. Сайт nn.by робіцца на Вашы грошы. Ахвяраваньне можна перавесьці ў любым аддзяленьні банку, на любой пошце. На банкаўскай квітанцыі ў графе «Від плацяжа» трэба пазначыць: «Ахвяраваньне за Інтэрнэт». У графе: «Атрымальнік плацяжа» трэба пісаць: ПВУП «Суродзічы», УНП 190 786 828. У графе «Найменаваньне банку» трэба пісаць: «МГД ААТ «Белінвестбанк», вул.Калектарная, 11, Мінск, код 764». У графе «Рахунак атрымальніка» — 3012 206 280 014. Пры перасылцы грошай па пошце тое самае трэба пісаць у рубрыках «Каму» і «Куды». Раздрукаваць банкаўскую квітанцыю (pdf-файл 38Кб, A4).

Каля сарака чалавек сабраліся ля помніка Янку Купалу. Ёсьць прадстаўнікі замежных амбасадаў. Пакуль усё спакойна. Людзі ўскладаюць кветкі да помніка пісьменьніка.

«На Кастрычніцкай плошчы міліцыянты правяраюць дакумэнты ў маладых людзей, у якіх прышпіленыя значкі «За свабоду». Міліцыянты перашкаджаюць людзям рухацца ў бок сквэра Янкі Купалы», -- паведамляе Радыё Свабода

16:22

На вуліцы Мясьнікова журналісты пабачылі аўтобус, у якім сядзелі затрыманыя падчас акцыі людзі. Паводле ацэнак журналістаў, затрымана каля шасьці чалавек. Яны вітальна махаюць рукамі.

16:15

Некалькі чалавек, па розных ацэнках ад 25 да 50 чалавек, сабраліся ля Чырвонага касьцёлу. Але АМАПаўцы і людзі ў чорным хуценька выціснулі з Плошчы ў бок вуліцы Мясьнікова. Сярод прысутных былі Вінцук Вячорка, Сяргей Скрабец, дзеяч культуры Ўладзімер Содаль. Анатоль Лябедзька затрыманы, яго вязуць у РУУС Заводзкага раёну.

Двое хлопцаў вывелі карэспандэнта НН з плошчы. Выратавала пасьведчаньне журналіста.

Сёньня быў затрыманы Яраслаў Грышчэня. Ягонае месцазнаходжаньне пакуль невядомае. Затрыманыя таксама Франак Вячорка і Віктар Івашкевіч.

16:00

Плошча і падыходы да яе ачэпленыя АМАПам. Стаяць аўтазакі. Аўтобус № 100 не спыняецца ад станцыі мэтро "Кастрычніцкая" да станцыі мэтро «Інстытут культуры». Не працуе выхад з мэтро на плошчу Незалежнасьці.

***

Нагадаем, што сёньня адзначаецца Дзень прыняцьця Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце. Грамадзкасьць мае адзначыць гэту дату некалькімі акцыямі. А 16-й ля Чырвонага касьцёла павінна была прайсьці сустрэча з грамадзкасьцю дэпутатаў Вярхоўнага Савета БССР 12-га скліканьня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0